Сёньня 7‑й гадзіне раніцы з першай менскай калёніі вызвалілі былога актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства» Цімафея Дранчука. За кратамі ён адбыў болей за 8 месяцаў і быў вызвалены ўмоўна‑датэрмінова.

Паводле Цімафея Дранчука, ён меў права на вызваленьне значна раней. «Улады рабілі ўсё, каб адцягнуць мой выхад на волю,»– сказаў ён Свабодзе.

Цімафей пакуль не кажа пра свае далейшыя пляны, але заяўляе, што ягоная палітычная і грамадзкая пазыцыя не зьмянілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?