Відавочца пратэсту на «Варшаўскім мосце» расказала пра акцыю.

Надзея, якая была ў пункце пропуску пад Брэстам, калі там сабраліся людзі, адзначыла, што

пратэставалі супраць забароны штодня выязджаць у Польшчу нават з пустым бакам.

Яна заўважае, што можа сярод пратэстоўцаў і былі людзі, якія займаюцца продажам паліва за мяжу, але яны не выказваліся. Таму гаварыць пра пратэст супраць адмены пастановы, што абмяжоўвае вываз паліва, не выпадае. Яна сказала пра выпадак, што

кагосьці нават з цягніка ў Польшчу знялі, аргументаваўшы толькі тым, што чалавек цягам апошніх пяці дзён быў за мяжой.

У кіраўніка Брэсцкай памежнай групы запыталіся, ці можа чалавек, які ўчора быў у Польшчы, заўтры выехаць ва Украіну. І атрымаў адмоўны адказ. Нават калі у баку будзе 1-2 літры бензіну.

Жанчына заўважае, што каля дзвюх гадзін людзям нічога не маглі канкрэтнага сказаць, пакуль не прыехаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. І чыноўнік за 15 хвілін дамовіўся з людзьмі. Людзі гаварылі пасля:

«Мы верым Сумару!»

Дзякавалі яму, што прыехаў.

У Дзяржаўным памежным камітэце паведамілі, што з краіны не выпускаюць толькі тых, хто адмаўляецца плаціць пошліну. А канкрэтна каманды не выпускаць людзей, хто ўчора-пазаўчора ўжо быў за мяжой, не паступала. Афіцыйная версія разыходзіцца з працай на месцах.

13 чэрвеня на пункту пропуску «Варшаўскі мост» прайшла акцыі пратэсту супраць забароны штодня выязджаць за мяжу. Пратэстоўцы выказаліся і за тое, каб ліміт з 5 літараў паліва, дазволеных для вывазу кожны дзень, павялічыць да 10-15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?