Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўлады не дапусцяць несанкцыянаваных акцый і забастовак.

«У нас свядомыя ў Мінску, у сацыяльных сетках у Інтэрнэце заклікаюць да забастоўкі, страйкі на мяжы ладзяць. Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шарахну, дык не паспеюць за мяжу перабегчы»,

— заявіў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак у Мінскай вобласці.

«Ладзяць там забастоўкі, што ім не дазволілі за бесцань вывозіць паліва, цыгарэты, іншыя тавары. Раней такіх называлі спекулянтамі. Яны ж і ёсць спекулянты», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, «гэта — так званая рынкавая эканоміка». «Нідзе гэтага няма, а ў нас гэты рынак насаджаюць», — адзначыў Лукашэнка. «Я што, на гэта глядзець буду?». Паводле яго слоў, «вось сюды трэба прыйсці, на гэта поле…». «І папрацаваць», — падтакнуў кіраўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства.

У Беларусі адзначаецца рост сацыяльнай напружанасці. Як вядома, у выніку дэвальвацыі рубля сярэднія заробкі ўпалі на 60%. У той жа час рост цэнаў вымяраецца дзясяткамі працэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?