Сьвяточным канцэртам у party‑буфеце «ЁЁ» 29 сьнежня «Indiga» разам са сваімі прыхільнікамі адзначыць надыход Новага году! «Не абыйдзецца без сапраўдных калядных падарункаў!» – абяцае Руся. Кожны адданы «індыганавы» фэн пры набыцьці квітку атрымае асабісты нумар, а ў час канцэрту, як сапраўдныя прыхільнікі супэр‑гульні «Супэр Лато», «Indiga» зладзіць сярод слухачоў сваё лато, калядна‑індыганаўскае: уладальнік шчасьлівага нумару атрымае ад гурта ў падарунак маленькую ялінку. «Нам бы хацелася сустрэць гэты Новы год з кожным нашым слухачом, ‑ распавядае Руся, ‑ але ж гэта немагчыма. Таму гэтая ялінка стане часткай нашага шчырага сэрца, і на Новы год мы будзем разам!»

Калядны канцэрт «Indiga» ладзіць разам з маладым гуртом NHS‑ethno, які на пачатку сьнежня перамог на самым буйным фэстывалі фолькавай музыкі ў Польшчы – Mikolajki Folkowe. Між іншым, можна сказаць, што «Indiga» пэўным чынам спрычынілася да гэтае перамогі маладога гурту: «Мы вельмі ўразіліся выступам NHS‑ethno, калі гралі разам на нейкім канцэрце, ‑ кажа Руся, ‑ а таму параілі гурт прадусару Ігару Зныку, які выцягнуў іх на гэты фэст, дзе NHS‑ethno і ўзялі галоўныя ўзнагароды! «. На калядным канцэрце ў «ЁЁ» «Indiga» разам з NHS‑ethno выканае для слухачоў калядную песеньку пра заеньку, каб стварыць сапраўдны калядны настрой!

У час падрыхтоўкі да канцэрту, Руся запісвала калядную праграму на радыё "Рацыя2. І, між іншым, прапанавала прасьпяваць разам калядную песьню «Го‑го, каза» палітыку Аляксандру Мілінкевічу. «Я нават не чакала, что сп. Аляксандар пагадзіцца разам са мной прасьпяваць і для мяне стала прыемным сюрпрызам тое, што ён такі просты і душэўны чалавек. І голас у яго добры! Можна нават падумаць пра сумесныя сьпевы Мілінкевіча зь беларускімі артыстамі. А што? ‑ усьміхаецца Руся, ‑ не заўсёды ж палітыкай займацца!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?