Для сэрвісу жыхароў гораду ў навагоднюю ноч (з 31 сьнежня на 1 студзеня.) з 00:00 да 03:00 будзе арганізавана праца з інтэрвалам 15‑20 хвілін наступных маршрутаў:

Аўтобусных:

№1 «Вакзал – ДС Вясьнянка»; №17 «Сухарава‑6 – Кунцаўшчына»; №46 «Вакзал – ДС Масюкоўшчына»; №52 «ДС Лошыца – Чыгуначны вакзал»; №72 «ДС Шабаны – ст.м.Магілёўская»; №91 «А/в Маскоўскі – Вясьнінка»; №95 «ДС Славінскага – Сьцяпянка»; №99 «А/в Маскоўскі – 9‑ы км»; №100 «Аэрэрапорт Менск‑1 – А/в Маскоўскі»; №102 «ДС Чыжоўка – Вакзал»; № 121 «ДС Кунцаўшчына – Сухарава‑6».

Тралейбусных:

№ 1 «А/в Маскоўскі – ДС Зялёны Луг‑7; №22 «Карастаянавай – ст.м. пл.Я.Коласа»; №26 «Чыжоўка – Кабушкіна»; №41 «Уручча – Малініна»; №43 «Сярова – ДС Дружная»; №45 «Паўднёвы Захад – ДС Дружная»; №51 «ДС Дружная – ДС Курасоўшчына»; №64 «Малінаўка‑4 – ст.м. Інстытут Культуры»; №65 «Малінаўка‑4 – ДС Дружная»; № 42Д «Уручча‑4 – а/в Маскоўскі»; №60 «Ангарская‑4 – ст.м. Магілёўская».

Трамвайных:

№ 1 «пл. Мясьнікова – Зялёны Луг»; №3 «Серабранка – Возера».

Мэтро:

Праца мэтрапаілітэна будзе падоўжана да 02:30

Таксі

У навагоднюю ноч паслугі таксі ў сталіцы не падаражэюць. Тарыфы застануцца ранейшымі: 1 000 за кілямэтар у дзяржаўных і 980 — у прыватных. Праўда, пра выклік машыны — хоць і будзе ўдвая болей на лініі, чым у звычайныя дні — трэба паклапаціцца загадзя.

Экспэрты зазначаюць, што «шэрыя таксоўшчыкі» дзяруць у навагоднюю ноч утрая даражэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?