На «Акцыю маўчання» ў Маладзечне сёння сабралася каля сотні чалавек.
Яна праходзіла спакойна. Як паведаміў «НН» адзін яе з удзельнікаў — Яўген Каросцік — пасля завяршэння акцыі да ўдзельнікаў пачалі падбягаць супрацоўнікі міліцыі, якія патрабавалі дакументы. Тых маладзёнаў, у каго пашпартоў не аказалася, затрымлівалі. У ліку затрыманых аказаўся і сам Яўген. Зараз ён знаходзіцца ў міліцэйскай машыне разам з дзясяткам іншых удзельнікаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?