«Маўклівая рэвалюцыя» ў Гродна павінна была адбыцца на Савецкай плошчы. Аднак там сёння цягам дня зладзілі свята. «Паставілі сцэну, выступаюць музыкі», — расказвае Дзяніс Пачабыт.
Людзі пачалі збірацца з другога боку Плошчы, дзе не было святкуючых. Аднак доўга пастяць там ім не далі. АМАПаўцы не далі здымаць тэлевізійшчыкам, самі ж у гэты час выцяснялі людзей, а таксама затрымлівалі. Адзначаецца, што затрыманні былі вельмі жорсткімі.
Як найменей, затрымана 20 чалавек. Вядома, што сярод іх Пятро Сіповіч, ён меў
Цяпер удзельнікі акцыі накіраваліся на плошчу Леніна.
Людзі адгукнуліся на заклік збірацца на цэнтральных плошчах гарадоў кожную сераду а 19-й гадзіне, пакуль у краіне не адбудуцца палітычныя і эканамічныя перамены.