poster

«Двайны агент» (A Different Loyality)

Вяликабрытанія – ЗША, 2004, каляровы, 96 хв.

Рэжысэр: Марэк Канеўска

Ролі выконваюць: Шэран Стоўн, Рупэрт Эвэрэт, Майкл Кахрэйн, Джым Підак.

Жанр: Лірычна-шпегаўская драма.

1950-ыя. Бэйрут. Амэрыканка Салі закаханая ў прыгажуна Леа, які становіцца ейным мужам. Але нейзабаве Леа зьнікае – і гераіня даведваецца, што ён быў патаемным агентам КГБ, і цяпер жыве ў СССР. Употайкі ад адмысловых службаў гераіня прыяжджае ў Маскву, каб знайсьці мужа. Барацьба жанчыны з выведкамі непазьбежная...

Галівудзкая драма, заснаваная на сапраўдных падзеях. Прататыпам героя паслужыў легендарны агент Кім Філбі, які ўцёк у краіну Саветаў. Запрошаны на галоўную ролю Рупэрт Эвэрэт глядзіцца вельмі адмыслова ў ролі жаночага спакушальніка.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?