Мажыліс вымушаны быў адкласці ратыфікацыю пагадненняў па Мытным саюзе, бо ў графе «прэзідэнт Рэспублікі Беларусь» у дакуменце было пазначана — «Пуцін В.В.».Пра гэта паведамляе мясцовае інфармагенцтва Bnews.kz.
Гаворка ідзе аб пагадненні паміж краінамі Мытнага саюза «Аб ўзгодненай макраэканамічнай палітыцы». Прыняццё менавіта гэтага дакумента дэпутаты палаты адклалі на некалькі гадзін
«Чытаем: «Падпісана за Рэспубліку Беларусь — прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р.; за Рэспубліку Казахстан — прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Назарбаевым Н.А.; за Расійскую Федэрацыю — прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Пуціным В.В. «, — працытаваў тэкст суправаджальнай даведкі да пагаднення дэпутат Іван Чыркалін на пленарным пасяджэнні Мажыліса.
«Можа быць, мы не тое ратыфікуем? Можа, нам неабходна вярнуць, няхай разбяруцца», — заявіў мажылісмен Яржан Рахметаў.
У выніку абмеркаванне ратыфікацыі было адкладзенае на некалькі гадзін. Пасля перапынку спікер Мажыліса Урал Мухамеджанаў агучыў ліст ад кіраўніка аднаго з дэпартаментаў Мытнага саюза з выпраўленнямі, назваўшы гэты выпадак «абуральнай брыдотай». Пасля гэтага ратыфікацыя пагаднення была ўхваленая Мажылісам.
Гэта не першы ляп, які тычыцца кіраўнікоў Расіі і Беларусі. Так, аднойчы Аляксандр Лукашэнка абмовіўся і назваў сябе першым прэзідэнтам РФ. Фрагмент прамовы беларускага лідара трапіў у інтэрнэт і быў шырока растыражаваны.