Кастрычніцкая плошча, а 19-й гадзіне 15 чэрвеня выявілася закрытай для звычайных жыхароў сталіцы — там фізкультурнікі ладзілі «рэпетыцыю параду на 3 Ліпеня». Аднак абвешчаныя праз сацыяльныя сеткі народныя гулянні ўсё ж адбыліся. Зусім вольна пагуляць па сваім горадзе жыхарам Мінска не ўдалося: міліцыя «адціскала» моладзь у розных кірунках падалей ад Кастрычніцкай плошчы. Але на вуліцы выйшлі сотні людзей.

Ідэя падобных акцыяў з’явілася ў сацыяльных сетках ВКонтакте і Facebook. Моладзь кожную сераду збіраецца на галоўнай плошчы свайго горада, каб моўчкі выказаць пратэст. Ніякіх лозунгаў, заклікаў і сімволікі. Папросту сотні людзей «гуляюць» у цэнтры, каб паказаць сваю нязгоду:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0