На ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод» адбылася разгерметызацыя шклаварнай газавай печы.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, гэта здарылася 15 чэрвеня ў 20.12 у будынку шклянога цэха.

У выніку інцыдэнту са шклаварнай газавай печы ў металічныя ўлоўнікі вылілася 26 тон расплаўленага шкла.

Як дадаў Машноў, працаўнікамі МНС праводзілася астуджэнне тэхналагічнага абсталявання і камунікацый (металічных улоўнікаў, даху і перакрыццяў цэха). У 22.11 выцяканне масы з печы было спыненае.

Меркаваная прычына здарэння — разрыў сценкі печы ў раёне месца падачы ў яе паветра.

«Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны. На заводзе створаная камісія для расследавання прычын інцыдэнту. Сума нанесенай матэрыяльнай шкоды высвятляецца»,
 — адзначыў Машноў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?