Новая купюра ў 50 000 рублёў, тая, што з магнітнай стужкай, выклікала пытанні ў чытачоў "НН". Па-першае, якім чынам слова «пяцьдзесят» пераўтварылася ў «пяцьдзясят». Па-другое, чаму купюры новага ўзору пазначаныя 2000 годам?

Як патлумачылі «НН» у прэс-службе Нацыянальнага банка, на банкнотах пазначаецца той год, калі купюра дадзенага наміналу была запушчана ў абарот. І не мае значэння, ці змянілася сама купюра. То бок год атрымліваецца прывязаным да наміналу.

Што тычыцца літары «я», у слове пяцьдзесят, то паводле новага Закона аб правапісе, гэты лічэбнік сапраўды пішацца праз «я». Аднак і купюра ў «пяцьдзесят» рублёў будзе сустракацца яшчэ доўга.

Такім чынам атрымліваецца, што памылак на новых купюрах няма, затое на старых — цяпер ёсць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?