Вечарам 15 чэрвеня ў раёне Кастрычніцкай плошчы міліцыя працавала ў адпаведнасці з загадам № 1 аб ветлівым абыходжанні з грамадзянамі.

Пра гэта заявіў журналістам намеснік начальніка ГУУС — начальнік міліцыі і грамадскай бяспекі Ігар Яўсееў.

Тую акалічнасць, што Кастрычніцкая плошча была перакрытая турнікетамі і на яе быў забаронены доступ, Яўсееў растлумачыў тым, што каля Палаца Рэспублікі адна з навучальных устаноў праводзіла трэніроўку да парада. Пры гэтым Яўсееў не змог адказаць на пытанне, ці будуць такія трэніроўкі праводзіцца кожную сераду.

Намеснік начальніка ГУУС адмовіўся паведаміць журналістам, за што канкрэтна ў раёне плошчы былі затрыманыя 15 чалавек, калі іх адпусцілі без складання адміністрацыйных пратаколаў, і ці былі ва ўдзельнікаў якія-небудзь небяспечныя прадметы або спецсродкі. Нагадаем, аб магчымасці апошняга са спасылкай на аператыўную інфармацыю днём 15 чэрвеня абвясціла МУС.

.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?