Сяргея Андросенку затрымалі ўвечары ў сераду каля Палаца прафсаюзаў, прыкладна а 19.40. Затрыманні адбываліся падчас таго, як група спецназаўцаў пачала выцясняць натоўп з пляцоўкі каля Палаца прафсаюзаў у бок плошчы Перамогі.

Паводле словаў Андросенкі, у міліцэйскім аўтобусе яго збівалі. Пасля дастаўкі ў РУУС яго адвялі ў асобны пакой, пыталіся, адкуль на твары сляды пабояў. Пасля адказу, што ён быў збіты спецназаўцамі, супрацоўнікі РУУС самі пачалі збіццё маладога чалавека і працягвалі да таго часу, пакуль ён не пагадзіўся з тым, што яго ніхто не біў і да супрацоўнікаў міліцыі прэтэнзій не мае.

Нагадаем, што сёння намеснік начальніка ГУУС — начальнік міліцыі і грамадскай бяспекі Ігар Яўсееў заявіў, што вечарам 15 чэрвеня ў раёне Кастрычніцкай плошчы міліцыя працавала ў адпаведнасці з загадам № 1 аб ветлівым абыходжанні з грамадзянамі.

Андросенка Сяргей быў адпушчаны з Ленінскага РУУС без складання пратаколу прыкладна а 22.15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?