Летам Мінск таксама ператвараецца ў курорт.
Сілічы
Найбуйнейшы, але і самы дарагі беларускі курорт працуе напоўніцу і зімой, і летам. Толькі цяпер замест снегаходаў попытам карыстаюцца квадрацыклы і лыжаролеры. Летні адпачынак таннейшы за зімовы. Пракат мяча каштуе пяць тысяч рублёў, шэзлонга — дзесяць тысяч.
У «Сілічы» часцей за ўсё прыязджаюць кампаніямі. Арандаваць пляцоўку для
Як дабрацца? 32 км па трасе М3 з Мінска ў бок Віцебска, на павароце на Жодзіна — направа, і 1,5 км да «Сілічаў». Альбо аўтобусамі № 350 і № 400С ад аўтавакзала «Маскоўскі».
Якуцкія горы
Улетку тут прапануюць пагуляць у гарадкі і пляжны валейбол, паспрабаваць сябе ў ціры і пакатацца на квадрацыклах. Некаторыя паслугі таннейшыя, чым у «Сілічах». Для прыкладу, пляцоўка для
Як дабрацца? Выезд з Мінска па гродзенскай трасе, далей звярнуць на дарогу
Лагойск
Гарналыжны цэнтр «Лагойск» прапануе і гасцініцу, і гасцявыя домікі. Поле тут каштуе 50 тысяч рублёў, як і ў «Сілічах». Квадрацыкл — 4 000 рублёў за хвіліну, а пейнтбол — ад 40 тысяч. Тэнісныя корты — па 45 тысяч за гадзіну.
Ёсць цікавыя прапановы для аматараў вады. Гэта і арганізаваная рыбалка, і пракат катамаранаў.
Як дабрацца? 35 км па трасе М3 з Мінска ў бок Віцебска да ўказальніка «Гарналыжны цэнтр «Лагойск».
Крутагор’е
Не надта вядомы парк адпачынку знаходзіцца непадалёку ад «Якуцкіх гор», у вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна. Апроч звычайнага ціра і пракату квадрацыклаў, тут прапануюць і ўнікальныя атракцыёны. Напрыклад, вяровачны горад — гэта своеасаблівая бяспечная альтэрнатыва скалалажанню, тарзанка, праход па бервяне, замацаванаму на вышыні 6 м.
Як дабрацца? Выезд з Мінска па гродзенскай трасе, звярнуць на дарогу