Піша Лёлік Ушкін на сваім блогу:

Па Кіеве бегаюць туркмэнскія апазыцыянэры. Іх трое – былы віцэ-спікер, былы дырэктар нацыянальнага банку, і яшчэ нехта былы (натуральна не павадыр верблюдаў). Туркменскіх “адмарозкаў” за адзін дзень бачылі ў штабе “Нашай Украіны”, БЮТ, на прессухе ў УНІАН, на ток-шоў як мінімум на двух каналах. Выступы на каналах і прес-канференцыі ім арганізаваў адзін палітолаг. Здаецца ён знайшоў як можна прарвацца на эфір не арганізуючы для журналістаў фуршет. Акрамя таго ён цяпер самы круты туркменазнаўца. Канкурэнты зь іншых паліткантораў грызуць сябе фалангі пальцаў рук і ногаў.

Туркменскія апазіцыянеры разпавядаюць аб тым, што на радзіме іх партыі маюць каласальную падтрымку.

Аднак чамусьці не верыцца, што хаця б адзін кішлак падпішацца пад былога банкіра і бонзу. Тым больш у краіне, дзе 21 год каля ўлады была адна асоба і грамадзянская сьвядомасьць - адпаведная.

Таму першае ўражаньне, што туркменскія апазіцыянеры проста намагаюцца атрымаць ад Юлі або Юшчанка трошкі бабуліну, паабяцаўшы ў перспектыве замуціць напрыклад нейкі “Саюз Наш туркменістан” – сатэліт нашаукраінцаў.

Аднак потым прыходзіш да высновы, што “былыя” прадаюць сябе той фракцыі туркменскай эліты, якая пераможа ў сёняшніх паміжкланавых разборках. Пераможцу натуральна будзе патрэбная нейкая міжнароднае вызнаньне. І хто як не “былыя”, якія некалькі гадоў правялі у эміграцыі, вызнаюць, што іх перамаглі абсалютна на дэмакратычных выбарах. Натуральна не нахаляву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0