Цяпер ноч з халодным душам у гэтай установе будзе каштаваць 87,5 тысяч рублёў (каля 17 даляраў паводле афіцыйнага курсу). За такую суму можна зняць двухмясцовы нумар у сціплым матэлі пад Мінскам.
Нагадаем, што сёлета ў красавіку Аляксандр Лукашэнка сваім указам канчаткова замацаваў медыцынскія выцвярэзнікі за міліцыяй. Плануецца, што ўтрыманне медвыцвярэзнікаў павінна пакрывацца за кошт "пастаяльцаў".
0
0
0
0
0
0