Дапамога дактароў спатрэбілася жыхарцы Жлобіна і яе8-гадоваму сыну.
Здарэнне адбылося ў чатырохзоркавым гатэлі «Крыяпігі» на паўвостраве Халкідзікі. Атруціліся адразу 60 чалавек, пераважна расійцы.
Прычынай атручання, паводле папярэдніх звестак, стала няякасная пітная вада. Папярэдні дыягназ — «гастраэнтэрыт, запаленчае захворванне страўніка». У бальніцы пакуль нікога не клалі. Турыстам аказваюць дапамогу на месцы.