Рада ААН па пытаннях правоў чалавека асудзіла ў пятніцу ўлады Беларусі за рэпрэсіі ў адносінах да апазіцыі. Адпаведная рэзалюцыя прынятая 21 голасам. Пры гэтым 5 краінаў прагаласавалі «супраць», 19 устрымаліся.

Рэзалюцыя «асуджае парушэнні правоў чалавека», што здарыліся перад, у часе і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Рада ААН звярнулася з просьбаю да вярхоўнай камісаркі ААН па пытаннях правоў чалавека Наві Пілэй сачыць за сітуацыяй у Беларусі і зрабіць ацэнку стану рэчаў на паседжанні рады ў верасні.

Афіцыйны Мінск хуценька адгукнуўся на рэзалюцыю. МЗС Беларусі асудзіў яе, назваўшы «палітычна матываванай і неабгрунтаванай», а таксама заявіў, што рэзалюцыя «будзе мець дэструктыўныя наступствы для Рады па пытаннях правоў чалавека і праваабарончых структур ААН у цэлым».

Супраць прыняцця рэзалюцыі галасавалі Расія, Кітай, Куба, Эквадор і Нігерыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?