Дзве студыі, у якіх у рэжыме анлайн беларускі аказвалі інтымныя паслугі замежнікам праз інтэрнэт, размяшчаліся ў элітных новабудоўлях Мінска. Прыбытак, які давалі «публічныя дамы ХХІ стагоддзя», вымяраецца сотнямі тысяч даляраў.

Тут у рэжыме анлайн кругласутачна дзяўчыны перад вэб-камерамі аказвалі інтымныя паслугі замежнікам ад 2010 года. Адна хвіліна такіх зносін каштавала ад двух да пяці даляраў. У асноўным, карысталіся паслугамі грамадзяне ЗША і Еўропы. За любоўныя гульні перад вэб-камерай беларускі атрымлівалі ад 300 да 1000 даляраў у тыдзень. Устаноўлены асобы больш за 80 дзяўчат.

У арганізацыі віртуальных публічных дамоў у Мінску падазраюць двух беларусаў і грамадзянку Латвіі. У момант затрымання ў апошняй канфіскавалі амаль дваццаць тысяч даляраў гатоўкай. Падборам супрацоўніц займаліся латышы. Галоўным падазраваным інкрымінуюць утрыманне арганізаванай групай прытона для занятку прастытуцыяй. А гэта -- да 10 гадоў турмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?