За першыя 20 гадзін на НН Вконтакте падпісаліся больш за 1000 чалавек. Цікава, колькі іх стане ўсяго?

Можна правесці першы аналіз аўдыторыі. 49% падпісчыкаў — з Мінска. На другім месцы — другі па памеры горад краіны, Гомель, на трэцім — Гродна. Пасля ідуць Брэст, Віцебск, Магілёў. Сярод неабласных цэнтраў наперадзе — Баранавічы, Полацк, Маладзечна. Маем таксама досыць чытачоў у Піцеры і Маскве.

Узростава Вконтакте нас чытае вельмі маладая аўдыторыя. Падпісчыкі да 24 гадоў складаюць 58% ад усіх.

За гэтыя 20 гадзін зафіксавана каля 14 тысяч пераходаў на сайт NN.BY са спасылак у Вконтакте.

Што па-свойму паказальна, 1000-м падпісчыкам стаў 24-гадовыафіцэр-вайсковец з аднаго з рэгіянальных гарадоў Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?