Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава была заснаваная лідарам Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам у 2008 годзе. З тае пары ўрачыстая імпрэза па ўшанаванні лаўрэатаў прэміі арганізуецца штогод у вёсцы Бычкі на Вушаччыне Віцебскай вобласці (на радзіме Васіля Быкава).

Прэмію «За свабоду думкі» дагэтуль атрымлівалі літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, палітык Павал Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак.

Лаўрэаты прэміі ўзнагароджваюцца бронзавымі статуэткамі «За свабоду думкі» аўтарства скульптара Віктара Копача і памятнымі дыпломамі.

Новага ўладальніка прэміі па традыцыі выбралі лаўрэаты мінулых гадоў. Ім стаў паэт, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2010 Уладзімір Някляеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?