Масква працягвае пасылаць сігналы беларускім вярхам: час Лукашэнкі прайшоў.

Робіцца гэта ў форме кампаніі крытычных матэрыялаў на тэлеканалах. Да беларускага гледача яны даходзяць толькі апасродкавана, праз Інтэрнэт. У тэлеэфіры іх звычайна выразаюць. Але тыя, хто маюць доступ да камп’ютара, іх глядзяць. Настойлівы мэсыдж гэтых часам грунтоўных, а часам павярхоўных рэпартажаў: час Лукашэнкі прайшоў, Расія гатовая падтрымаць змены. І гэты мэсыдж яўна скіраваны да беларускіх элітаў.

«Такога ажыятажу і незадаволенасці дзеяннямі ўладаў у Беларусі не было з савецкіх часоў, — лічаць у Маскве. — Гэта першы выпадак за 17 гадоў, калі Лукашэнка вымушаны быў саступіць», — так ацэньваюць вынікі акцыі «Стоп бензін».

«Замест таго, каб даць людзям зарабіць самастойна, іх спрабуюць зноў загнаць у працоўны лагер, а тых, хто супраць, завуць жулікамі, спекулянтамі і ледзьве не ворагамі народа», — так канал ацэньвае спробы беларускіх уладаў застрашыць працоўных мігрантаў.

«Упершыню і Расія, і Захад падыходзяць да Беларусі з аднолькавымі меркамі: крэдыты толькі ў абмен на структурныя змены ў эканоміцы», — кажа журналіст Першага расійскага канала ў аналітычнай праграме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?