Учора, 20 чэрвеня, а 5 гадзіне раніцы, у пункце пропуску Каменны Лог смаргонскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі Ашмянскай мытні затрымалі каля 105 кг гашышу і псіхатропных рэчываў — найбуйнейшую ў гэтым годзе партыю.
Грузавы аўтамабіль DAF, якім кіраваў грамадзянін Літвы, уязджаў у Беларусь. Падазрэнне пагранічнікаў выклікалі тры вялікія сумкі, знойдзеныя ў спальным адсеку кабіны.
Падчас мытнага агляду ў сумках выявілі спрасаваныя брыкеты, задэклараваныя як тытунь. Але службовы сабака адрэагаваў на прысутнасць наркатычных рэчываў. Наяўнасць наркотыкаў пацвердзіў і
Груз агульнай вагой каля 105 кг затрыманы. Ідзе экспертыза. Спецыялісты мяркуюць, што гэта гашыш і марыхуана, таблеткі — псіхатропнае рэчыва. Папярэдняя сума ацэнкі — 1 мільён долараў.