Бюро крымінальнай паліцыі Літвы і Віленская акруговая пракуратура нанеслі ўдар па злачыннай групоўцы, якая перапраўляла ў Беларусь скрадзеныя за мяжой аўтамабілі. За кратамі апынуліся 6 падазраваных. Сярод іх і памежнік КПП у Медзінінкаі (Меднікі).

Мяркуецца, што члены групоўкі паспелі пераправіць з Літвы ў Беларусь не адну сотню параўнальна новых аўто з падробленымі дакументамі. Шкода ацэньваецца ў мільёны даляраў.

Члены групоўкі трапіліся з доказамі - у Беларусь праз КПП у Медзінінкаі яны спрабавалі пераправіць, як падазраецца, два ўгнаныя ў Нямеччыне аўтамабілі BMW X5 і BMW X6. Паводле папярэдніх звестак, гэтыя машыны сышлі з канвеера год таму.

Як сказаў пракурор Віленскай акруговай пракуратуры Нерыюс Пушкорыс, падазраваныя былі затрыманыя ў выніку сакрэтнай аперацыі ў ноч з пятніцы на суботу пры спробе вывазу аўтамабіляў.

Памежнік, які дапамагаў падазраваным, як раз той ноччу дзяжурыў на КПП у Медзінінкай. Прадстаўнікі органаў правааховы не сумняваюцца, што за гэтую дапамогу ён атрымліваў шчодрую ўзнагароду.

Віленскі суд у нядзелю дазволіў ўзяць падазраваных пад арышт на тэрмін ад 1 да 3 месяцаў.

Сярод іх - 3 грамадзян Беларусі.

Мяркуецца, што члены групоўкі зганялі аўтамабілі ў Германіі - з Літвы вывозіліся толькі дарагія аўто з перабітымі ідэнтыфікацыйнымі нумарамі і падробленымі дакументамі.

Па словах Н. Пушкоруса, банда магла дзейнічаць на працягу некалькіх гадоў.

За падазраванымі некаторы час таемна сачылі.
Сачэнне санкцыянаваў суддзя. Таксама вялася здымка працы памежнікаў схаванай камерай.

Не выключаецца, што ў бліжэйшы час будзе затрымана больш падазраваных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?