Пра гэта паведаміла журналістам 21 чэрвеня міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна па выніках разгляду на сённяшнім пасяджэнні прэзідыума Саўміна праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011–2015 гады.

Як падкрэсліла Шчоткіна, у бліжэйшыя пяць гадоў стаіць задача стварыць умовы для дэмаграфічнага росту і павышэння нараджальнасці, аднак далёка не ўсе сем’і, якія жадаюць мець дзяцей, здольныя рэалізаваць свае жаданні па аб’ектыўных прычынах.

Паводле яе слоў, у Беларусі 16% сем’яў бясплодныя, многія з іх хацелі б мець дзяцей, выкарыстоўваючы магчымасць рэпрадуктыўных тэхналогій. Яна адзначыла, што кожны год у краіне праводзіцца 1,5 тысяч аперацый экстракарпаральнага апладнення (ЭКА), тым часам вырашэнне праблем бясплоднасці патрабуе ўкладання значных грашовых сродкаў — ад 3 да 12 млн. рублёў.

«Але калі сем’і хочуць мець дзяцей, то дзяржава павінна аказваць нейкую падтрымку такім сем’ям. Цяпер разглядаецца магчымасць выдзялення такім сем’ям ільготных крэдытаў на вырашэнне праблем бясплоднасці», — адзначыла яна.

Шчоткіна паведаміла таксама, што дзяржава працягне аказваць беларускім сем’ям фінансавую падтрымку ў пагашэнні льготных крэдытаў на жыллё. Для сем’яў, якія маюць трох дзяцей, прадугледжваецца магчымасць пагашэння за кошт дзяржсродкаў 75% запазычанасці па льготных жыллёвых крэдытах, для сем’яў з 4–5 і больш дзецьмі — 100% запазычанасці.

Міністр нагадала, што ў папярэдняй праграме дэмаграфічнай бяспекі была прадугледжана кампенсацыя неільготных жыллёвых крэдытаў маладым сем’ям. «У новай праграме гэты пункт таксама застаецца», — падкрэсліла Шчоткіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?