Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ажыццяўляе праверку па факце арганізацыі і правядзення ў мінскім клубе Broadway ноччу 18 чэрвеня шоу расійскай мадэлі, спявачкі і порназоркі Каці Самбукі.
Праваахоўныя органы цікавіць рэальны змест выступлення расіянкі. Мяркуючы па інфармацыі ў інтэрнэце, яно было больш чым адкрытым, з лесбійскім шоу і фалаімітатарамі.
Па выніках праверачных мерапрыемстваў будзе дадзена прававая ацэнка гэтаму, заявілі ў МУС. У міліцыі чакаюць экспертнага заключэння наконт наяўнасці парнаграфіі ў шоу Каці Самбукі.
Як паведамлялася, гледачамі шоу была больш чым тысяча асобаў.
Фоты Tut.by, зробленыя ў часе шоу.
Фоты Tut.by, зробленыя ў часе шоу.





