Да 27 чэрвеня Беларусь мае заплаціць другі транш запазычанасці.
Расійская энергетычная кампанія «Інтэр РАТ АЭС» з 22 чэрвеня збіралася часова спыніць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь
Другі транш павінен быў паступіць 20 чэрвеня.
«Гэтае спыненне паставак зафіксавана кантрактам і дадатковымі пагадненнямі да яго.
Камерцыйная кампанія не можа пастаўляць электраэнергію ў доўг»,— сказаў суразмоўца агенцтва.
Аднак пазней «Інтэр РАТ АЭС» і "Белэнерга" здолелі дамовіцца пра чарговую адтэрміноўку плацяжа, паведаміў "Інтэрфаксу" прадстаўнік расійскай кампаніі.
Паводле яго словаў,
адтэрміноўка дадзеная да панядзелка, і да таго часу энергапастаўкі спыняцца не будуць.
Нагадаем, 9 чэрвеня «Інтэр РАТ АЭС» удвая скараціла экспарт электраэнергіі ў Беларусь. Прычынай стала вялікая запазычанасць беларускага боку за атрыманую з Расіі электраэнергію. Памер гэтай запазычанасці склаў каля 1,5 млрд расійскіх рублёў.
Пасля гэтага Беларусь для абмеркавання з «Інтэр РАТ АЭС» графіка плацяжоў па даўгах за расійскую электраэнергію накіравала ў Маскву дэлегацыю на чале з генеральным дырэктарам «Белэнерга» Аляксеем Шырмам.
У Мінэнерга Беларусі нагадалі, што бакам удалося ўзгадніць і падпісаць графік плацяжоў, згодна з якім Мінск ўзяў абавязацельствы пагасіць запазычанасць за расейскую электраэнергію да 5 ліпеня. Таксама была дасягнута дамоўленасць аб тым, што «Інтэр РАТ ЕЭС» адновіць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусі апоўначы 13 чэрвеня. Такім чынам, 13 чэрвеня «Інтэр РАТ АЭС» у поўным аб’ёме аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь.





