Зараз міліцыя праводзіць аперацыю па затрыманні людзей на вуліцы Няміга ў Мінску ў раёне гандлёвага дому «На Нямізе». Там знаходзіцца некалькі міліцэйскіх аўтобусаў, у тым ліку для перавозкі міліцэйскага спецназа. Адзін аўтобус курсіруе па вуліцы. Шмат спецназа на галерэі ўнівермага.
Карэспандэнт БелаПАН стаў сведкам затрымання трох чалавек. Відавочцы кажуць, што такіх было значна больш.
На самай вуліцы і на прыпынку грамадскага транспарту ля гандлёвага дома вельмі шмат людзей. У натоўпе актыўна абмяркоўваюць падзеі.