«Па розных ацэнках відавочцаў, на плошчы Перамогі сабралася ад 100 да 200 чалавек, якія былі разбітыя на дзве купкі — уздоўж Маскоўскага праспекта і вуліцы Жасткова. Віцябляне гулялі па плошчы, адпачывалі на лаўках, абдымаліся і цалаваліся. Пра затрыманні, як гэта было ў мінулую сераду, пакуль не паведамляецца», — піша сайт «Народныя навіны Віцебска».