Найбольшая колькасць затрыманых — у Мінску.

Пакуль няма дакладных звестак пра колькасць людзей, якую даставілі ў РУУСы. Праваабаронцы ацэньваюць агульную колькасць затрыманых прынамсі ў 220 чалавек, якіх развезлі ў Цэнтральны, Фрунзенскі, Ленінскі і Савецкі РУУСы. Людзей адпускаюць.

У рэгіёнах ад рэпарцёраў рэгіянальных СМІ і праваабаронцаў вядома пра затрыманне прынамсі 227 чалавек.

40 чалавек было затрымана ў Барысаве.
18 чалавек было затрымана ў Брэсце, 25 — у Слуцку. 15 — у Жодзіне, не менш за 20 — у Маладзечне. 15 — Салігорску. Ёсць інфармацыя, што былі затрыманыя для праверкі дакументаў таксама ў Ваўкавыску, Бярозаўцы (Лідскі раён) (19), Вілейцы, Гродне (11), Пінску, Смалявічах (10), Віцебску (4), Рэчыцы, Мазыры.

Пратэсты нідзе не набылі гвалтоўнага характару. Нягледзячы на затрыманні, сярод маніфестантаў панаваў гандысцкі дух.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?