Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сказаць людзям праўду важней за ўласны рэйтынг: «Калі б я сказаў, што мяне не цікавіць рэйтынг, быў бы не зусім шчырым. Для любога палітыка важны гэты рэйтынг — як вы ставіцеся да мяне, як народ да мяне ставіцца». ««Я як эканаміст скажу, што
эканамічныя законы, на жаль, дзейнічаюць незалежна ад нашай волі.Я гэта выдатна разумею, і як бы ні жадаў вам спадабацца, павінен дзейнічаць у адпаведнасці з гэтымі законамі», — заявіў ён падчас выступу перад журналістамі.