На чэмпіянаце Еўропы па баскетболе, што праходзіць у Польшчы, дзяўчаты Анатоля Буяльскага выйгралі ў Расіі з лікам 62:51 (10:14, 14:11, 26:15, 12:11).
pressball.by
Нашы: Марчанка (11), Леўчанка (10 + 11 падбораў),Трафімава (9), Сныціна, Дурэйка (па— 7), Ануфрыенка, Троіна (па — 6), Верамеенка, Ліхтаровіч, Крэс (па — 2).
Нагадаем, што на чэмпіянаце свету па баскетболе 1 кастрычніка 2010 г. у 1/4 фіналу беларускі выйгралі ў расіянак з лікам 70:53.
Сёння ў нашай групе зборная Літвы ледзь выйграла ў Брытаніі 64:63 (16:15, 14:17, 18:17, 16:14).
Чэхія -- Турцыя -- 56:51.
Становішча камандаў: Літва — 3-0, Чэхія — 3-0, Беларусь – 2-1, Расія — 1-2, Турцыя — 0-3, Вялікабрытанія — 0-3.
У чвэрцьфінал выходзяць чатыры каманды. Пераможца чэмпіянату Еўропы атрымлівае прамую пуцёўку на Алімпіяду ў Лондане, каманды, што зоймуць з другога па пятае месца (або 6-е, калі сюды трапіць Вялікабрытанія), трапляюць у алімпійскую кваліфікацыю.