Два тралы з аўтамабілямі сутыкнуліся на 594-м км трасы М1 Брэст — Масква пад Дуброўна (Віцебская вобласць)

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля пяці раніцы. Грузавы аўтамабіль «Сканія», на борце якога было сем легкавушак, стаяў на абочыне з-за паломкі. У гэты час у спадарожным напрамку рухаўся другі аўтамабіль «Сканія», які перавозіў восемь легкавых аўтамабіляў. Ён зачапіў бортам велікагруз, які стаяў на абочыне. У выніку машыны перавярнуліся.

З 15 легкавых аўтамабіляў, паводле ацэнкі супрацоўнікаў ДАІ, толькі чатыры знаходзяцца ў адносна нармальным стане, астатнія рамонту не падлягаюць. Людзі не пацярпелі. Паводле папярэдняй версіі, вадзіцель другой машыны заснуў за рулём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?