Камітэт дзяржаўнай бяспекі адмовіў лідару АГП Антатолю Лябедзьку ў магчымасці наведаць Брэст. Паездка мусіла адбыцца сёння, а яе мэтай была сустрэча з прадстаўнікамі мясцовых СМІ і партактывам.
У Камітэце дзяржбяспекі амаль суткі вырашалі, ці можа спадар Лябедзька сустрэцца з брэсцкімі аднапартыйцамі і ў выніку адмовілі без тлумачэння прычын. «Яны толькі сказалі мне, што я знаходжуся пад падпіскай аб нявыездзе і таму не магу паехаць у Брэст, хаця некаторы час таму дазволілі такую ж паездку ў Бабруйск. Думаю, гэта спроба вызначыць для мяне калідор для дзеянняў — гэта можна, а гэта не. Аднак у наш час існуе мноства магчымасцяў працаваць і не выязджаючы на месцы», — такім чынам пракаментаваў Анатоль Лябедзька сітуацыю.

У Брэст дэлегацыя АГП накіравалася без Лябедзькі. Лідар партыі пакуль можа наведваць толькі бацькоў, якія пражываюць на Стаўбцоўшчыне. «Туды я пакуль магу ездзіць. Адно што мушу папярэджваць аб ад’ездзе, а таксама званіць у КДБ кожны раз, як вяртаюся ў Менск», — гаворыць спадар Анатоль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?