Сёння ўначы палітвязня Змітра Дашкевіча этапіравалі ў калонію ў Горках.
Аб гэтым стала вядома ад паплечніцы Змітра Насты Палажанкі і яго адваката, якія сёння, 24 чэрвеня, прыехалі ў Жодзіна з мэтай наведаць Змітра ў СІЗА.

Першапачаткова планавалася, што перавод у Горкі адбудзецца не раней за 29 чэрвеня. Прычына нечаканага начнога этапіравання невядомая.

Нагадаем, што лідара незарэгістраванага «Маладога Фронта» Змітра Дашкевіча затрымалі 18 снежня 2010 году, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, звінаваціўшы ў злосным хуліганстве. У канцы сакавіка 2011 году адбыўся суд у выніку якога Дашкевіч атрымаў 2 гады зняволення. Міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі палічылі працэс палітычна матываваным. Пасля суда Дашкевіч утрымліваўся ў «Валадарцы» і жодзінскім СІЗА. На дзеянні адміністрацыі апошняга пісаў скаргі, у тым ліку і ў Генпракуратуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?