Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–14°С,

днём плюс 16–22°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы невялікі дождж. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–12°С,

днём плюс 17–19°С.

26 чэрвеня па краіне воблачна з праясненнямі. Ноччу ва ўсходніх раёнах, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–13°С, днём плюс 15–22°С.

27 чэрвеня воблачна з праясненнямі. У паўднёва-ўсходніх раёнах дажджы, днём месцамі моцныя, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночны 5–10 м/с, днём месцамі па паўднёвым усходзе парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–13°С,

днём плюс 17–24°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?