Акрамя лагеру адмарозкаў і прэзідэнта ў нас ёсьць яшчэ адзін дзіўны сталы палітычны акцёр. Нейкі адносна не тыповы персанаж у чыноўніцкім гарэме, які фармальна быццам не зьвязаны з гэткімі маразмамі рэжыму як палітычныя рэпрессіі.

Скалаціўшыя за часы Лукі капіталы, буржуіны і мандарыны бачаць у ім кандыдата на ролю тутэйшага Хуана Карласа – гішпанскі манарх, які вывеў краіну з дыктатуры Франка. Прычым Бурбон за час transición не дапусьціў зачыстак і люстрацый франкаўскай эліты з боку былой апазіцыі.

Гісторыя сьведчыць, што нічога з тых асьпірацый не атрымліваецца. Пакуль Лукашэнка ( які не любіць занадта яскравых асобаў) не прапіша таму чыноўніку пендзеля з Карла Маркса 38, той не пачне ляпіць з сябе бяцьку беларускай дэмакратыі і гіганта думкі.

Аднак так ці інакш ‑ асоба з іміджам патэнцыйнага транзістра існуе, нават калі ён сам гэтага не жадае.

Яшчэ ўчора ім лічыўся Сідорскі – дя яго звяртаўся Казулін з прапановай захапіць уладу.

Аднак пакуль Сідорскі будуе з сябе далёкага ад палітыкі «сільного хозяйственніка» нечакана ў яго з’явіўся канкурэнт.

Спіч віцэ‑спікера Сямашкі ў менскім аэрапарту набыў гэткі рэзанас, што забяспечыў яму усенароднуую вядомасць і нават сімпатыі – зараз быць антыімперылістам вельмі папулярна.

Сямашка «засвяціўся», парушыўшы манаполію бацькі на прысутнасць у СМІ. Бзік, які не прабачаецца. Такім чынам цяпер віцэ‑премьеру адзіны шлях: у кандыдаты на пост прэзідэнта!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?