Улады ЗША маюць намер нарошчваць ціск на ўрад Беларусі і абмяркоўваць гэтую тэму з Расеяй, заявіў у пятніцу памочнік дзяржсакратара Майкл Познер.

«З Расеяй у нас працягваюцца дыскусіі, мы некалькі тыдняў таму правялі двухбаковую сустрэчу, дзе было паднята пытанне» аб Беларусі, сказаў ён. Познер прызнаў, што Вашынгтон і Масква ў гэтым пытанні «не глядзяць адзін аднаму ў вочы».

Паводле яго слоў, «адзін з выклікаў для нас цяпер заключаецца ў тым, каб развіваць дыялог з Расіяй, але ў той жа час забяспечваць супольна з нашымі партнёрамі ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе нарошчванне ціску на ўрад Аляксандра Лукашэнкі».

Памочнік дзяржсакратара прызнаў, што сітуацыя ў Беларусі выклікае ў Вашынгтона «сур’ёзную трывогу». «Становішча жудаснае, урад задушыў не толькі палітычную апазіцыю, але і грамадзянскую супольнасць», — цытуе Познера ІТАР-ТАСС.

Падчас візіту ў Польшчу ў канцы мая прэзідэнт ЗША Барак Абама паабяцаў аказваць на Беларусь «такі ціск, які толькі магчыма».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру