Вырашальны гол забіў абаронца Ягор Філіпенка.

Героем матчу з чэхамі стаў абаронца Ягор Філіпенка (нумар 21).

Героем матчу з чэхамі стаў абаронца Ягор Філіпенка (нумар 21).

Ён сам не мог паверыць у сваю ўдачу (Ягор Філіпенка - нумар 21).

Ён сам не мог паверыць у сваю ўдачу (Ягор Філіпенка - нумар 21).

Заставалася выстаяць дзве хвіліны да канца матчу (Ягор Філіпенка - нумар 21).

Заставалася выстаяць дзве хвіліны да канца матчу (Ягор Філіпенка - нумар 21).

Брамнік Аляксандр Гутар не раз ратаваў каманду на гэтым чэмпіянаце.

Брамнік Аляксандр Гутар не раз ратаваў каманду на гэтым чэмпіянаце.

Брамнік Аляксандр Гутар (у жоўтай футболцы) зрабіў вялікі ўнёсак у перамогу.

Брамнік Аляксандр Гутар (у жоўтай футболцы) зрабіў вялікі ўнёсак у перамогу.

Настаўнік Георгій Кандрацьеў, з залатога складу мінскага «Дынама» 90-х, прывёў зборную Беларусі да Алімпіяды.

Настаўнік Георгій Кандрацьеў, з залатога складу мінскага «Дынама» 90-х, прывёў зборную Беларусі да Алімпіяды.

І расчараванне пераможанага.

І расчараванне пераможанага.

Пасля матчу — радасць.

Пасля матчу — радасць.

Пасля матчу — радасць.

Пасля матчу — радасць.

У Ольбаргу ў матчы за 3-е месца і пуцёўку на летнюю Алімпіяду 2012 года зборная Беларусі выйграла ў каманды Чэхіі з лікам 1:0. Беларусь першай з постсавецкіх краін трапіць на Алімпіяду. Ні Расія, ні Украіна такога гонару не дабіваліся. Каманда СССР удзельнічала ў Алімпіядзе ў Сеуле ў 1988 годзе, тады яшчэ пад кіраўніцтвам памятнага шмат каму трэнера Анатоля Бышаўца. Тады ў паўфінале савецкая каманда перайграла італьянцаў, а ў фінале — бразільцаў.

За гэты час змяніўся рэгламент спаборніцтваў. Сёння алімпійскія ўзнагароды аспрэчваюць моладзевыя каманды, якія атрымліваюць ўзмацненне ў выглядзе трох вопытных майстроў. Пуцёўкі ж у фінал разыгрываюцца на моладзевых кантынентальных турнірах. Еўропе адведзена ўсяго чатыры алімпійскія ліцэнзіі. Вось таму постсавецкія краіны і не праходзілі густага сіта адбору.

Чэхія — Беларусь — 0:1 (0:0).

Чэхія: Вацлік; Лецьякс (Каваржык, 13), Мазух, Чэлюстка, Ваха, Горжава, Дочкал, Гецаў, Сухі, Храмаста, Глоўшак (Козак, 46);

Беларусь: Гутар; Мацвейчык (Палякоў, 76), Паліцевіч, Філіпенка, Вераціла, Перапечка (Бага, 34), Сівакоў, Драгун, Няхайчык, Варанкоў, Скавыш (Рэкіш, 87).

Гол — Філіпенка, 88.

Папярэджанні: Ваха, Козак, Вераціла, Варанкоў, Скавыш. Гутар.

Выдаленне — Ваха.

Матч выйшаў даволі нудным — завялікая адказнасць ляжала на яшчэ маладых спартоўцах. У першай палове гульні ініцыятывай валодалі чэшскія футбалісты, а беларусы ў асноўным адбіваліся і вельмі рэдка пагражалі браме супернікаў. Пасля перапынку ход гульні змяніўся і ўжо каманда Георгія Кандрацьева стала насядаць. Пасля ж выдалення чэшскага футбаліста Вахі — ён падыграў сабе ў атацы рукой, а ўжо меў адно папярэджанне ў гэтай сустрэчы раней — беларусы захапілі ініцыятыву цалкам. У выніку беларусы дамагліся свайго — на 89-й хвіліне гульні Ягор Філіпенка забіў пераможны гол, які вывеў нашу каманду на Алімпіяду ў Лондане-2012.

Дарэчы, паводле правілаў чэмпіянату, бронзавыя медалі дастануцца і беларусам, і чэхам. А вось пуцёўка на Алімпіяду была толькі адна.

Да гэтага з прадстаўнікоў гульнявых відаў спорту толькі баскетбалісткі жаночай зборнай Беларусі дамагаліся права выступаць на Алімпійскіх гульнях. Яны занялі 6-е месца ў Пекіне-2008.

Сёння позна вечарам у Орхусе ў гульні за золата чэмпіянату Еўропы сустрэнуцца каманды Іспаніі і Швейцарыі. Беларускія аматары футбола могуць убачыць паядынак у жывым эфіры Першага тэлеканала, а 21.35. Швейцарцы, нагадаем, у выйгралі ў беларусаў у групе, а іспанцы — у паўфінале.

Беларуская федэрацыя футбола паведамляе, што нацыянальная моладзевая — будучая алімпійская — зборная Беларусі вернецца ў Беларусь заўтра 26 чэрвеня, у нядзелю, у Нацыянальны аэрапорт «Мінск-2». Рэйс В2-848 з Франкфурта прылятае, а 18.05.

Варта адзначыць, што беларускія фаны на трыбунах у Ольбаргу вывесілі гіганцкі бел-чырвона-белы сцяг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?