Фота Еўрарадыё.

У Гомелі з’явіліся афішы бяскрыўднага, апалітычнага музычнага фестывалю, які пройдзе ў Расіі.
Сярод ягоных удзельнікаў анансаваныя гурты «Ляпіс Трубяцкой» і «Тараканы». Была інфармацыя, што беларускія ўлады ўнеслі іх у «чорны спіс». Зрэшты, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі назваў тую інфармацыю выдумкамі. тым не менш, у Беларусі сталі адмяняць адзін канцэрт «Ляпісаў» за другім. Прапалі яны і з тэлеэкранаў. І вось у Гомелі, хоць яны будуць выступаць не ў Беларусі, іх усё роўна замазалі на афішах чорнай фарбай.

А як тое выявілася?

Прайшоў дождж, і вада змыла чорны маркер, якім былі зафарбаваныя назвы гуртоў «Ляпіс Трубяцкой» і расійскай групы «Тараканы»,
якая таксама дазваляла сабе крытыку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру