Увечары 25 чэрвеня група беларускіх заўзятараў была выдаленая з матчу Беларусь — Літва (50:68) на чэмпіянаце Еўропы па баскетболу сярод жанчынаў у польскім горадзе Быдгошчы. Прычынай выдалення беларусаў стала іх адмова згарнуць бел-чырвона-белыя сцягі.

 Перад пачаткам беларусы разгарнулі вялікі сцяг,

Перад пачаткам беларусы разгарнулі вялікі сцяг,

 Прадстаўнічка арганізатараў асабіста прыйшла згортваць сцяг.

Прадстаўнічка арганізатараў асабіста прыйшла згортваць сцяг.

 Прадстаўнікі аховы загадваюць згарнуць сцягі.

Прадстаўнікі аховы загадваюць згарнуць сцягі.

 Літоўскі заўзятар прыйшоў падтрымаць беларусаў.

Літоўскі заўзятар прыйшоў падтрымаць беларусаў.

За 30 хвілінаў да пачатку матча беларусы разгарнулі на трыбуне вялікі бела-чырвона-белы сцяг. Спачатку да заўзятараў падышла прадстаўніца арганізатараў чэмпіяната з Германіі Ванэса Ройтэр. Яна пачала казаць,

што балець беларусы могуць толькі пад афіцыйным чырвона-зялёным сцягам. Калі ж заўзятары адмовіліся здымаць сцяг, гэта зрабіла сама Ройтэр.

У другім тайме матча беларусы разгарнулі ў руках невялікія бела-чырвона-белыя сцягі. У выніку да заўзятараў увесь другі тайм падыходзілі то ахоўнікі, то арганізатары і прасілі прыбраць сцягі.

Польскія гледачы былі здзіўленыя і абураныя паводзінамі аховы. Падтрымаць беларусаў прыйшоў нават літоўскі заўзятар разам са сваім нацыянальным сцягам.

Дачакаўшыся перапынку, калі тэлевізійныя камеры не працуюць, арганізатары пачалі дзейнічаць.

Да трох беларусаў з нацыянальнымі сцягамі прыбегла каля 7 ахоўнікаў, якія пачалі збіраць сцягі і выправаджваць заўзятараў.
Адзін з беларусаў адмовіўся ісці і ўхапіўся рукамі за агароджу. У выніку яму заламалі за спінай рукі і проста вынеслі з залі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?