Працягваецца бестэрміновая галадоўка вернікаў каталіцкага касьцёлу ў вёсцы Лаздуны Івейскага раёну. Яны пратэстуюць супраць таго, што беларускія улады не працягваюць візу іх ксяндзу з Польшчы Мар’юшу Ільяшэвічу. Пратэст падтрымалі вернікі у суседняй вёсцы Юрацішкі.

Мінулай ноччу ў касьцёле было 15 чалавек. Сёньня раніцай адбылася імша, а потым ксёндз пайшоў на размову з прадстаўнікамі аблвыканкаму. Тыя прасілі ксяндза спыніць галадоўку.

Вернікі кажуць, што вельмі любяць свайго ксяндза, які служыць у Беларусі ужо цягам 13 гадоў. Ён дапамог аднавіць касьцёл у Лаздунах, дапамагаў будаваць касьцёл у Юрацішках. Ксёндз Мар’юш Ільяшэвіч ня ведае, за што яго высылаюць улады. Ягоная маці беларуска, нарадзілася ў Чашніках, а бацька вызваляў Беларусь ад фашыстаў.

Віза у ксяндза Мар’юша Ільяшэвіча заканчваецца 31 сьнежня. Вернікі плянуюць застацца ў касьцёле і ў гэтую ноч.

Здымак на галоўнай старонцы з сайту globus.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?