З 27 чэрвеня па 3 ліпеня ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Хуткасць», накіраваная на прапаганду бяспечнага ваджэння, выканання бяспечнай хуткасці і спыненне парушэнняў хуткасных рэжымаў.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС, падчас акцыі асаблівая ўвага будзе нададзена выкананню ўстаноўленых хуткасных рэжымаў руху, у тым ліку з прымяненнем скрытага кантролю. У гэтым выпадку актыўна выкарыстоўваюцца прыборы фота- і відэафіксацыі парушэнняў, а зафіксаваная інфармацыя па каналах GPRS-сувязі перадаецца на аддаленыя адлегласці нарадам дарожна-патрульнай службы для адэкватнага рэагавання на выяўленыя парушэнні і прыцягнення вадзіцеляў да адміністрацыйнай адказнасці.

Паводле звестак УДАІ МУС, за пяць месяцаў 2011 года перавышэнне хуткасці стала прычынай 273 ДТЗ, у якіх загінулі і пацярпелі людзі. Гэта на 5,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2010 года.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за перавышэнне ўстаноўленага хуткаснага рэжыму ад 10 да 20 км/гадз вадзіцель караецца штрафам у памеры да 35 тысяч рублёў (1 базавая велічыня), за перавышэнне ад 20 да 30 км/гадз максімальнае пакаранне складзе 3 базавыя велічыні. 10 базавых велічынь давядзецца заплаціць пры перавышэнні больш чым на 30 км/гадз. За перавышэнне хуткасці больш чым на 20 км/гадз паўторна на працягу года прымяняецца штрафная санкцыя да 15 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання да 1 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?