У апошнія дні чэрвеня надвор'е ў Беларусі будзе фарміраваць цыклон з цэнтрам над поўднем Украіны,
паведаміла начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашук.

Паўночны вецер паступова зменіцца ўсходнім, і ў краіну пачне паступаць больш цёплая паветраная маса. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, чакаюцца навальніцы. У начны час па паўднёвым усходзе прагназуюцца моцныя дажджы. Па паўднёва-заходняй палавіне рэспублікі парывы ветру ўзмоцняцца да 15-18 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў начны час не перавысіць плюс 11-18 градусаў.

Удзень будзе 20-26 градусаў цяпла.

Аналагічны характар надвор'я захаваецца 29 і 30 чэрвеня. Максімальная тэмпература паветра ўдзень 29 чэрвеня ў паўночных раёнах дасягне 27-29 градусаў цяпла.

Першыя дні ліпеня чакаецца фарміраванне і ўтварэнне цыклону на поўдні Балтыкі. Такая блізкасць атмасфернага віхру зноў абумовіць на значнай частцы тэрыторыі Беларусі дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ў начны час складзе 12-18 градусаў цяпла.

У ноч на 3 ліпеня будзе халадней - плюс 7-13 градусаў.

Максімальная тэмпература паветра ўдзень 1 ліпеня складзе плюс 17-23 градусы, 2 ліпеня - ад 14 градусаў цяпла на захадзе да 25 градусаў вышэй за нуль на поўначы,

а 3 ліпеня халаднаватае паветра распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны,
у сярэдзіне дня тэмпература паветра складзе плюс 14-21 градус.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?