Дэпутат Сойма Польшчы ад Саюз дэмакратычных левых сілаў Ганна Банькоўская спадзяецца, што Міністэрства замежных спраў Польшчы адрэагуе на скандал, які здарыўся ў суботу падчас баскетбольнага матчу.

Нагадаем, скандальны інцыдэнт адбыўся 25 чэрвеня на матчы паміж жаночымі камандамі Беларусі і Літвы ў польскім Быдгашчы падчас чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод жанчын. Беларускіх заўзятараў, якія разгарнулі на трыбуне бел-чырвона-белыя сцягі, вывелі з залы.

Гэта рэдкі выпадак: звычайна за межамі краіны фаны спакойна падтрымліваюць беларускія каманды пад нацыянальнымі сцягамі, на якія ўнутры краіны ідзе паляванне.

Як даведалася Польскае радыё,

рашэнне пра выдаленне заўзятараў прыняла Міжнародная федэрацыя баскетбола па просьбе прадстаўніка беларускай зборнай Якубенкі.

Якубенка нават не трэнер — ён у зборнай «загадчык гаспадаркі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?