Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі не каментуе затрыманне спецслужбамі аднаго з намеснікаў старшыні Віцебскага аблвыканкама. Пра затрыманне стала вядома з неафіцыйных крыніц 24 чэрвеня.

«Без каментароў», — заявіў БелаПАН начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Аляксандр Антановіч.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, чыноўнік быў затрыманы ў Мінску нібыта за атрыманне хабару.

Агенцтва ж «Інтэрфакс» прыводзіць імя меркаванага затрыманага: гэта К., былы кіраўнік Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Агенцтва адзначае, што ў аблвыканкаме таксама не каментуюць месцазнаходжанне чыноўніка, адказалі толькі, што яго на працы нямашака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?