На чэмпіянаце Еўропы па баскетболе беларуская жаночая зборная саступіла зборнай Турцыі 56:65 (14:24, 16:10, 4:15, 22:16) і не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал, а гэта азначае, што і не трапіла ў перадалімпійскі кваліфікацыйны турнір.

 pressball.by

pressball.by

Становішча ў нашай групе:

Чэхія — 8, Літва — 8, Расія — 6, Турцыя — 4, Беларусь — 4, Вялікабрытанія — 0.

Выглядае на тое, што беларускі самую важную сустрэчу прайгралі ў суботу, зборнай Літве (50:68),

той матч быў азмрочаны скандалам, калі ў беларускіх заўзятараў паадбіралі бел-чырвона-белыя сцягі і выдалілі з залы. Польскае радыё атрымала звесткі, што сцягі былі выдаленыя па просьбе члена беларускай зборнай (заўхоза) Якубенкі.

Што да чэмпіянату Еўропы, то ў чвэрцьфіналах згуляюць:

Чэхія — Харватыя, Літва — Францыя, Расія — Латвія, Чарнагорыя — Турцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?