(Гайдукевіч:) «Наша пазыцыя цалкам зразумелая й ясная — мы не адступім ад сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь ні на крок. Мы ня можам саступаць амбіцыям людзей толькі таму, што ў іх шмат грошай. І калі Расейская Фэдэрацыя хоча атрымаць унутры сваёй краіны пэўныя палітычных рухі, дык яна іх атрымае. Калі Крэмль гаворыць, што ў дадзеных перамовах няма ніякай палітыкі, а дзейнічаюць выключна эканамічныя фактары, дык нам цудоўна зразумела, што гэта — звычайная казка. З нашага, беларускага боку, мы нічога не рабілі для пагаршэньня дачыненьняў з Расеяй, пра што ўчора сказаў прэм’ер Сідорскі. А цяпер няхай расейскі народ пабачыць, хто што каму абяцаў, і што насамрэч робіцца. Я не аднойчы казаў, што сувэрэнітэт Беларусі — найдаражэйшае, што нам калісьці далі. І калі ва ўнутраных пытаньнях беларуская эліта не заўжды разумее адно аднаго, дык гэта не гаворыць пра тое, што ў падыходзе да сувэрэнітэту ў нас ёсьць нейкія разыходжаньні. Няма разыходжаньняў! Ні ў мяне з маёй ідэалёгіяй, ні ў іншых таварышаў зь іх ідэалёгіяй. Адносна сувэрэнітэту наша палітычная эліта адзіная як ніколі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?