Адзін з форумаў парталу tut.by прысьвечаны фальсыфікацыям выбараў. Пачалося ўсё з паведамленьня аднаго з наведнікаў, які разьмясьціў меркаваны мэханізм фальшаваньня выбараў. Паводле яго, фальшаваньне адбываецца на ўзроўнях старшыняў камісій і ў раённых адміністрацыях, і зафіксаваць гэтыя парушэньні дакумэнтальна цяжка — пакуль апазыцыя ня вернецца ва ўладу. Тыя факты, што маюцца ў праваабаронцаў, сьведчаць хутчэй пра перагібы на месцах, дзе старшыні камісіяў праявілі празьмерную ініцыятыву.

Цікава, што абсалютная большасьць удзельнікаў форуму лічыць, што выбары ў Беларусі фальшуюцца.

Як супрацьстаяць фальшаваньню выбараў? Ёсьць такое меркаваньне: «Законным шляхам нікуды ня трапіш, ніякі наш суд не паставіць пад сумнеў законнасьць абраньня Лукашэнкі. Але важна тое, што робіцца ў галовах грамадзянаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?